30 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прыярытэты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі абмеркавалі сёння ў тэлефоннай размове прэм'ер-міністры дзвюх краін Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ўрада РФ, паведамляе БЕЛТА.
"Кіраўнікі ўрадаў разгледзелі прыярытэтныя напрамкі развіцця расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумесныя праекты ў энергетыцы, прамысловасці, у сферы транспарту і ў іншых галінах, - гаворыцца ў паведамленні. - Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза".
Прэм'ер-міністры абмеркавалі таксама графік маючых адбыцца кантактаў на ўрадавым узроўні.