Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Снж 2017

"Ёсць вынік - плацім" - Лукашэнка агучыў галоўнае патрабаванне для павышэння зарплат вучоным

"Ёсць вынік - плацім" - Лукашэнка агучыў галоўнае патрабаванне для павышэння зарплат вучоным21 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Неабходна павышаць заработную плату вучоным, калі ёсць вынікі ў іх дзейнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб праектах прававых актаў, накіраваных на развіццё рэальнага сектара эканомікі, навуковай дзейнасці і забеспячэнне занятасці насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў красавіку гэтага года на нарадзе аб перспектывах беларускай навукі ім было дадзена даручэнне выпрацаваць новыя прынцыпы і падыходы да налічэння заработнай платы вучоным. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, што зроблена ў гэтым напрамку, якія прапануюцца механізмы і крыніцы аплаты працы вучоных, наколькі эфектыўнымі будуць прапануемыя меры.

"Ёсць вынік - плацім" - Лукашэнка агучыў галоўнае патрабаванне для павышэння зарплат вучоным"Іншымі словамі, ці стануць на практыцы вучоныя атрымліваць дастойную заработную плату за вынікі сваёй работы? Гэта галоўнае канцэптуальнае патрабаванне: ёсць вынік - плацім, працуеш на вынік - авансуем, па выніку трэба заплаціць большыя грошы вучоным", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што на праведзеным нядаўна II З'ездзе вучоных Беларусі ён паабяцаў падпісаць дакумент аб павышэнні зарплат у навуковай сферы. "Яго распрацоўку і так зацягнулі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Ёсць вынік - плацім" - Лукашэнка агучыў галоўнае патрабаванне для павышэння зарплат вучонымАсобна ён спыніўся на прапановах Акадэміі навук аб стварэнні і ўмовах работы Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка "БелБіяград". "У мяне такое ўражанне, што чым больш адукаваны і вучоны чалавек, тым больш ён пачынае выдумляць. "Нацыянальны навукова-тэхналагічны парк" - без "нацыянальнага" не абыдземся, так? Трэба абавязкова выдумаць нейкі асаблівы статус. Я паглядзеў на праект адпаведнага ўказа: там яшчэ ўводзіцца нейкая асаблівая зона. Што гэта за асаблівая зона і ці ёсць у нас такія зоны ў заканадаўстве наогул і на практыцы?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка. Ён пацікавіўся, наколькі запатрабаваны жыццём гэты праект і што ён дасць для развіцця навукі і эканомікі.

Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне ўзяты курс на развіццё лічбавай эканомікі. Гэтыя пытанні разглядаліся нядаўна на асобнай нарадзе. "Цяпер хачу пачуць ад прысутных аб канкрэтных аспектах гэтага маштабнага праекта. Як яны паўплываюць на традыцыйную эканоміку і што гэта дасць для краіны? Такое абмеркаванне будзе апошнім і ў бягучым годзе, і наогул перад тым, як мною будзе падпісаны гэты дэкрэт", - сказаў ён.

"Ёсць вынік - плацім" - Лукашэнка агучыў галоўнае патрабаванне для павышэння зарплат вучонымАляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што частка вынесеных на абмеркаванне праектаў дакументаў датычацца развіцця асобных прадпрыемстваў прамысловасці. "Як прапануемыя меры паўплываюць на стабільнасць работы нашых флагманаў у металургіі, машынабудаванні, дрэваапрацоўцы і домабудаванні? Я маю на ўвазе гэтыя праекты дакументаў, дзе вы зноў просіце падтрымкі для прадпрыемстваў з бюджэту", - удакладніў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што на гэту тэму нядаўна праводзілася ўжо нарада і ён агучваў сваю пазіцыю па пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі