9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні аб'явіла 9 ліпеня аб ратацыі кіраўнікоў прадстаўніцтваў за мяжой, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Еўрапейскай службы знешняга ўзаемадзеяння.
У прыватнасці, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын намініравана на аналагічную пасаду ў Арменіі. Яе пасаду павінен заняць Дзірк Шубель. Цяпер ён узначальвае ўпраўленне Еўрапейскай службы знешняга ўзаемадзеяння па Расіі.
Усяго ў спісе ратацый значыцца 43 кандыдатуры. Яны будуць афіцыйна назначаны пасля атрымання згоды.