29 кастрычніка, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Еўрасаюз прыпыняе дзеянне санкцый супраць Беларусі на 4 месяцы. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Савета ЕС.
"Савет прыпыніў на 4 месяцы дзеянне замарозкі актываў і забароны на паездкі ў адносінах да 170 чалавек і трох кампаній у Беларусі", - гаворыцца ў заяве ведамства. Рашэнне прынята "ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю".