Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Врс 2019

ЕС, Польшча, Саудаўская Аравія, Судан і Кіпр - падрабязнасці міжнародных кантактаў Макея ў ААН

ЕС, Польшча, Саудаўская Аравія, Судан і Кіпр - падрабязнасці міжнародных кантактаў Макея ў ААН
Фота МЗС

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 верасня прыняў удзел у адкрыцці агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На палях агульнай дыскусіі бягучай сесіі адбылася сустрэча кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства са спецыяльным прадстаўніком ЕС па пытаннях правоў чалавека Эйманам Гілмарам. Субяседнікі дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку для абмеркавання ўсіх важных пытанняў, якія знаходзяцца на агульным парадку дня.

Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Ібрагімам Абдулазізам аль-Асафам. Міністры пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй, у тым ліку ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловая вытворчасць, інфармацыйныя тэхналогіі. Бакі ўмовіліся садзейнічаць інтэнсіфікацыі работы сумеснага беларуска-саудаўскага камітэта па супрацоўніцтве, апошняя сустрэча якога адбылася ў 2016 годзе. Таксама абмеркаваны пытанні пашырэння ўзаемнай дыпламатычнай прысутнасці. Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі пацвердзіў запрашэнне ў адрас кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі наведаць Эр-Рыяд з рабочым візітам у бліжэйшы час.

Адбылася таксама сустрэча Уладзіміра Макея з польскім калегам Яцакам Чапутовічам. Міністры замежных спраў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся інфармацыяй аб маючых адбыцца міжнародных мерапрыемствах у сваіх краінах. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства запрасіў міністра замежных спраў Польшчы на мерапрыемства высокага ўзроўню па лініі "Усходняга партнёрства", якое адбудзецца ў пачатку кастрычніка ў Мінску з удзелам высокапастаўленых прадстаўнікоў краін ЕС і іншых дзяржаў рэгіёна. Уладзімір Макей таксама праінфармаваў Яцака Чапутовіча аб высокай ступені гатоўнасці да падпісання пагаднення паміж Беларуссю і ЕС па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, што было пазітыўна ўспрынята польскім бокам. Міністры замежных спраў пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадкаў дня.

У кантэксце вядомых рашэнняў кіраўніцтва Польшчы аб размяшчэнні ў краіне дадатковых кантынгентаў Узброеных сіл ЗША абодва бакі абазначылі прынцыповыя падыходы па пытаннях забеспячэння міру і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне.

На сустрэчы з Уладзімірам Макеем міністр замежных спраў Судана Асмаа Махамед Абдала інфармавала аб апошніх падзеях ва ўнутрыпалітычным жыцці сваёй краіны, а таксама падзякавала Беларусі за падтрымку ў справе пабудовы мірнага і стабільнага Судана. Субяседнікі падрабязна абмеркавалі сумесныя праекты, якія рэалізуюцца Беларуссю ў Судане, уключаючы стварэнне мяса-малочных прадпрыемстваў, зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, а таксама здабычу карысных выкапняў. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым развіцці адносін, а таксама ў больш глыбокім узаемадзеянні па ўсіх напрамках, у тым ліку ў фармаце сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Неабходнасць паглыблення беларуска-кіпрскага палітычнага ўзаемадзеяння, а таксама пашырэння дзелавых кантактаў, абмену вопытам па стымуляванні развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў абмяркоўвалася на сустрэчы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам. Адбылося падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве і палітычных кансультацыях. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін асобна абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, уключаючы маючыя адбыцца мерапрыемствы па лініі Беларусь-ЕС, а таксама ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кіпрам на шматбаковых пляцоўках.

Уладзімір Макей прадаўжае прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах па лініі ААН у Нью-Ёрку. Выступленне кіраўніка беларускай дэлегацыі на агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай асамблеі запланавана на 26 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі