Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Врс 2020

ЕС не будзе ўключаць Лукашэнку ў санкцыйны спіс

ЕС не будзе ўключаць Лукашэнку ў санкцыйны спіс
Фота з архiва

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз не будзе ўводзіць санкцыі супраць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Die Welt.

Супраць увядзення санкцый выступілі Германія, Францыя і Італія, паколькі, на іх думку, уключэнне Аляксандра Лукашэнкі ў чорны спіс будзе азначаць поўнае спыненне дыялогу з Мінскам. За ўвядзенне абмежавальных мер супраць беларускага лідара выступалі ў першую чаргу краіны Балтыі і Польшча.

У сярэдзіне жніўня стала вядома, што ў сувязі з  акцыямі пратэсту ў Беларусі ЕС разглядае спіс з 15-20 беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю супольніцтва і доступ да еўрапейскай банкаўскай сістэмы. На нефармальнай сустрэчы ў Берліне 27-28 жніўня кіраўнікі МЗС краін ЕС прынялі рашэнне, як мага хутчэй завяршыць санкцыйную працэдуру адносна Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі