21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца адзінай сярод краін "Усходняга партнёрства", дзе няма канфліктаў. Важнасць гэтага адзначылі журналістам прадстаўнікі ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ЕС таксама падкрэслілі, што падтрымліваюць любыя міжнародныя дзеянні, накіраваныя на ўрэгуляванне канфліктаў у краінах. "Еўрасаюз не накіраваны супраць каго-небудзь і не просіць выбіраць паміж партнёрамі", - сказалі прадстаўнікі ЕС.