Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2023

Экватарыяльная Гвінея зацікаўлена ў сумесных праектах з Беларуссю ў сферы аховы здароўя

Экватарыяльная Гвінея зацікаўлена ў сумесных праектах з Беларуссю ў сферы аховы здароўя
Фота Міністэрства аховы здароўя

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/ Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч знаходзіцца з рабочым візітам у Экватарыяльнай Гвінеі, дзё ён і яго калега Мітаха Онда Аекаба абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Мітаха Онда Аекаба падзякаваў Дзмітрыю Піневічу і яго камандзе за актыўнае ўзаемадзеянне, прадастаўленне 20 стыпендый на навучанне. Таксама вызначана лагістыка новых праектаў, магчымасці адукацыйнай праграмы.

Як адзначылі ў прэс-службе, калег цікавіла інфармацыя аб кошце пражывання, інтэрнатах, умовах надвор'я і іншыя падрабязнасці жыцця ў Беларусі. Яшчэ адно важнае пытанне, якое абмеркавалі, датычылася развіцця клінікі Ла Паз у горадзе Бата. Тут беларусам прапануюць адкрыць аддзяленне анкалогіі.

"Мы хацелі б запусціць гэты праект з вашай дапамогай і адкрыць аддзяленне анкалогіі", - сказаў Мітаха Онда Аекаба.

Таксама разглядалася пытанне работы лагістычнага цэнтра для пастаўкі ў краіны Афрыкі медабсталявання, лекавых сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі