14 ліпеня, Кіта /БЕЛТА - Андэс/. Нацыянальная асамблея Эквадора большасцю галасоў адобрыла пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларуссю ў падатковай сферы. У 2016 годзе яно было адобрана абодвума ўрадамі і нацэлена на прадухіленне двайнога падаткаабкладання і ўхілення ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасць.
Пастаянная спецыяльная камісія па суверэнітэце, інтэграцыі, міжнародных адносінах і комплекснай бяспецы пад старшынствам члена парламента Дорыс Саліс прадставіла даклад, у якім паведаміла аб падрабязнасцях, што датычацца двухбаковага пагаднення. Дакумент накіраваны на прыцягненне інвестыцый, абмен інфармацыяй і барацьбу з практыкай ўхілення ад выплаты падаткаў.
Двухбаковыя адносіны паміж Эквадорам і Беларуссю ўстаноўлены ў 1993 годзе і актывізаваліся на прынцыпах салідарнасці, супрацоўніцтва і ўзаемадапаўняльнасці з адкрыццём у 2014 годзе пасольстваў у Мінску і Кіта.
Цяпер 40 эквадорскіх студэнтаў вучацца ў Беларусі. Існуюць пагадненні аб узаемным гандлі. Беларускі бок ахвяраваў $300 тыс. для раёнаў, пацярпелых ад землетрасення, у выніку якога загінуў 671 чалавек.