Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Жнв 2020

Эксперты ENSREG правядуць партнёрскі агляд нацплана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС

Эксперты ENSREG правядуць партнёрскі агляд нацплана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) правядуць партнёрскі агляд нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Падрыхтоўку да мерапрыемства абмеркавалі ў Дзяржатамнаглядзе ў час відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі і ENSREG, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржатамнагляду.

Бакі абмеркавалі адміністрацыйныя пытанні арганізацыі і правядзення партнёрскага агляду, які прадугледжвае вывучэнне нацыянальнага плана групай экспертаў ENSREG на чале з кіраўніком рэгулюючага органа ядзернай бяспекі Фінляндыі Петэры Цііпана. Разглядалася  таксама фарміраванне пытанняў да нацыянальнага плана, адказы на іх беларускага боку, тэхнічныя кансультацыі еўрапейскіх экспертаў з беларускімі калегамі, візіт экспертаў ENSREG у Беларусь з наведваннем Беларускай АЭС, а таксама падрыхтоўка адпаведнай справаздачы аб партнёрскім аглядзе.

Стрэс-тэсты Беларускай АЭС праведзены ў 2016 годзе. Пасля аварыі на японскай АЭС "Фукусіма" вывучаны магчымасці БелАЭС процістаяць экстрэмальным неспрыяльным прыродным уздзеянням і іх спалучэнню (землетрасенні, цунамі, паводкі і інш).

Партнёрская праверка вынікаў стрэс-тэстаў БелАЭС праведзена ENSREG у 2017-2018 гадах. Дэфіцытаў бяспекі (неадпаведнасцей патрабаванням беларускіх нарматыўных прававых актаў, заснаваных на стандартах бяспекі МАГАТЭ) не выяўлена. Эксперты ENSREG прапанавалі шэраг рэкамендацый, якія датычацца запасаў бяспекі звыш устаноўленых нарматыўнымі дакументамі і стандартамі бяспекі патрабаванняў. Па выніках правядзення стрэс-тэстаў БелАЭС у 2019 годзе падрыхтаваны адпаведны нацыянальны план дзеянняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі