Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Чэр 2020

Эканоміка краін ЕАБР пачала рух у бок аднаўлення - аналітыкі банка

Эканоміка краін ЕАБР пачала рух у бок аднаўлення - аналітыкі банка
Фота ЕАБР

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка краін - удзельніц Еўразійскага банка развіцця пачала рух у бок аднаўлення. Такія даныя прыводзяць аналітыкі банка ў інфармацыйна-аналітычным аглядзе ЕАБР за май 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

"У маі 2020 года ў многіх краінах свету, у тым ліку ў рэгіёне аперацый ЕАБР, пачаўся працэс паэтапнага выхаду з каранціну. Дзяржавы з аглядкай на эпідэміялагічную сітуацыю рэалізуюць меры па аднаўленні эканамічнай сферы. Апераджальныя індыкатары паказваюць на тое, што па выніках мая спад дзелавой актыўнасці можа запаволіцца, - лічаць аналітыкі банка. - Эканоміка рэгіёна пачала рух у бок аднаўлення. Дзяржавы - члены ЕАБР, верагодна, будуць выходзіць з цяперашняй сітуацыі нераўнамерна, у тым ліку з-за розных магчымасцей фіскальнага стымулявання і адрозненняў у эпідэміялагічнай абстаноўцы".

Як адзначаюць аналітыкі, найбольшыя страты на фоне пандэміі панеслі арганізацыі сферы паслуг. Значнае пагаршэнне назіраецца ў аптовым і рознічным гандлі, турыстычнай галіне і рэстаранным бізнесе, сектарах, якія аказваюць іншыя платныя паслугі насельніцтву. Негатыўны ўплыў на ўнутраны спажывецкі попыт аказалі меры сацыяльнай ізаляцыі, прыпыненне работы асобных арганізацый і зніжэнне крэдытнай актыўнасці.

Вялікія страты адзначаны ў сектарах лёгкай прамысловасці (вытворчасць тэкстыльных вырабаў і адзення, абутку, скуры і вырабаў з яе). Згладзіла спад у гэтых галінах частковая пераарыентацыя на выпуск масак і ахоўных касцюмаў. Аслабленне ўнутранага і знешняга попыту, меры сацыяльнай ізаляцыі і абмежаваныя транспартныя зносіны паміж дзяржавамі пагоршылі паказчыкі транспартнага сектара.

Найменш пандэмія COVID-19 адбілася на прадпрыемствах краін - удзельніц ЕАБР, якія выпускаюць харчовыя тавары і фармацэўтычную прадукцыю, на галіне будаўніцтва, а таксама вытворчасцях бесперапыннага цыклу (здабыча карысных выкапняў, нафтахімічная прамысловасць).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі