17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 235 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей на вадзе і ў час пажару, заслугі ў воінскай і дзяржаўнай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку, барацьбу са злачыннасцю, удасканаленне падатковай сістэмы, развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, ветэранскага руху, выхаванне падрастаючага пакалення, выдатныя дасягненні ў будаўніцтве, адукацыі і культуры.
Так, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік 86-й пагранічнай групы пагранічнай службы Максім Бутранец. Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне Магілёва Міхаіл Бандарэнка, старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Глаз і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў удастоены ордэна Пашаны.
Заслугі вадзіцеля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Жураўскага, старшага інструктара-ратавальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста нумар 15 Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Іванова і старшага інструктара-ратавальніка аддзялення дэзактывацыі, дэгазацыі і пажаратушэння пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Салівона адзначаны медалём "За выратаванае жыццё".
Медалём "За адзнаку ў воінскай службе" ўзнагароджаны старшы афіцэр аддзела галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Юрый Паноў.
У ліку ўдастоеных медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" начальнік следчага ўпраўлення УСК па Мінскай вобласці Андрэй Кірылаў, следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Настасся Федарэнка, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.
Камендант пагранічнай камендатуры 14-га пагранічнага атрада пагранічнай службы Максім Бяйцюк і начальнік пагранічнай заставы атрада Канстанцін Сайманаў узнагароджаны медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".
Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, дырэктар Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа Мікалай Вакульчык, начальнік аддзела кантрольна-пратакольнай работы і выпуску прававых актаў канцылярыі Прэзідэнта Беларусі Алена Вяжэвіч і яе намеснік Надзея Мышкоўская, старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Крачкоўскі, старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны начальнік ваеннага аркестра - ваенны дырыжор 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы Сяргей Аляксеенка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Далгатовіч, прафесар кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Мартынаў і дырэктар Пінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа Сяргей Палхоўскі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рыгор Шлык і начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксей Гуйда ўзнагароджаны медалём "За бездакорную службу" І і ІІІ ступені адпаведна. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Настаўнік інфарматыкі гімназіі Мядзела Вячаслаў Саўчык удастоены ганаровага звання "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь", а намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства "Белпрампраект" Анатоль Перагуд - звання "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь".
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны яе ўдастоены член Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" Аляксандр Каляда, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы - начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ліпніцкі.
Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена начальніку галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага гарвыканкама Андрэю Марозаву, начальніку аддзела падрыхтоўкі выступленняў Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Радзінай-Карачэўскай, начальніку аддзела арганізацыйнай работы і павышэння кваліфікацыі кадраў галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Міхаілу Сяўко, старшыні Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Казіміру Чарапкоўскаму і начальніку ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Шундрыку.