Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Чэр 2015

Дзяржструктуры Беларусі і Ізраіля актывізуюць знешнегандлёвае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржструктуры Беларусі і Ізраіля актывізуюць узаемадзеянне ў знешнегандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова з дырэктарам трэцяга эканамічнага дэпартамента МЗС Ізраіля Эдуардам Шапірам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія датычацца актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі дзяржаўных структур у знешнегандлёвай і інвестыцыйнай сферах", - адзначылі ў МЗС.

У час сустрэчы закраналіся пытанні падрыхтоўкі чарговага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, разгледжаны розныя варыянты кааперацыі ў галіне высокіх тэхналогій, у тым ліку шляхам удзелу беларускіх дэлегацый у спецыялізаваных выстаўках і канферэнцыях, якія праводзяцца ў Ізраілі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі