4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці. Тэкст віншавання размешчаны на старонцы пасольства ЗША ў Facebook.
"Ад імя амерыканскага народа віншую народ Беларусі з Днём Незалежнасці, - гаворыцца ў заяве Рэкса Тылерсана. - Злучаныя Штаты застаюцца прыхільнымі да работы з урадам і народам Беларусі па падтрыманні суверэнітэту і незалежнасці краіны, умацаванні дэмакратычных інстытутаў і забеспячэнні фундаментальных свабод, а таксама садзейнічанні росту эканомікі. З дапамогай дыпламатычнага і міжасобаснага ўзаемадзеяння Злучаныя Штаты і Беларусь прадоўжаць работу па пашырэнні ўзаемных інтарэсаў нашых дзвюх краін".
Дзяржсакратар ЗША пажадаў народу Беларусі, каб год быў мірным і працвітаючым.