Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2021

Дзяржатамнагляд і ENSREG абмяркоўваюць візіт еўрапейскіх экспертаў на БелАЭС у лютым

Дзяржатамнагляд і ENSREG абмяркоўваюць візіт еўрапейскіх экспертаў на БелАЭС у лютым
Фота з архiва

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляд) і Еўрапейская група рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) абмяркоўваюць візіт еўрапейскіх экспертаў на Беларускую АЭС у лютым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.

"Пацвярджаем, што з ENSREG абмяркоўваюцца аспекты падрыхтоўкі візіту экспертаў на Беларускую АЭС у лютым бягучага года ў рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС", - сказалі ў Дзяржатамнаглядзе.

У дэпартаменце разлічваюць, што канкрэтныя даты візіту будуць вызначаны ў бліжэйшы час.

Раней аб падрыхтоўцы візіту паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка Еўракамісіі.

Як паведамлялася, на 16-18 снежня 2020 года планаваўся, але не адбыўся візіт экспертаў Еўрапейскай камісіі і ENSREG на пляцоўку будаўніцтва беларускай АЭС у час партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе.

Беларусь правяла стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на добраахвотнай аснове. Пры іх выкананні ацэньвалася наяўнасць "запасаў бяспекі" над патрабаваннямі, устаноўленымі нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыі стрэс-тэстаў уключалі праверку найдзейнасці атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, у прыватнасці землетрасенняў і паводкі, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, крытэрыі ўключалі шырокае кола рызык, выкліканых чалавечым фактарам.

Па выніках стрэс-тэстаў нацыянальны рэгулятар (Дзяржатамнагляд) падрыхтаваў нацыянальны план дзеянняў, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Дакумент змяшчае 23 мерапрыемствы з тэрмінамі іх рэалізацыі з 2019 па 2025 год. Частка рэкамендацый ужо выканана, у тым ліку адносна дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі