3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару; значны асабісты ўклад у рэалізацыю бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, развіццё судовай сістэмы, прыродаахоўнай і судова-экспертнай дзейнасці, нафтаперапрацоўчай, транспартнай і будаўнічай галін, рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей, прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненні ў грамадскай дзейнасці, адукацыі, навуцы, культуры і мастацтве.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар нацыянальнага парку "Нарачанскі" Васіль Каржоў і член раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валянціна Баранава.
Шасцярым супрацоўнікам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта прысуджаны медаль "За адзнаку ў воінскай службе": намеснікам начальнікаў упраўленняў Рыгору Ганусевічу, Аляксандру Гатоўчыцу і Аляксандру Таупеку, начальніку аддзела кіравання Віталю Аляшкевічу, намесніку начальніка аддзела кіравання Арсеню Крупко і начальніку аддзела ідэалагічнай работы 21-га пагранатрада Сяргею Лысенку.
Старшы следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы Следчага камітэта Аляксей Іваноў удастоены медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". А група з пяцярых прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - медаля "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Гэта начальнікі Лідскага, Калінкавіцкага і Хойніцкага раённых аддзелаў па НС Дзмітрый Бяляўскі, Дзмітрый Гуц і Віктар Сацура, начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Дзмітрый Голубеў і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на НС МНС - начальнік упраўлення рэагавання на НС Аляксей Іофэ.
Заслугі значнай колькасці работнікаў розных сфер адзначаны медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх - міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, дырэктар Слуцкага воцатнага завода Аляксандр Рыбак, аграншчык алмазаў у брыльянты ААТ "Гомельскае вытворчае аб'яднанне "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Крышталь-холдынг" Ігар Першын, дырэктар Самахвалавіцкай сярэдняй школы Валянціна Смаленская.
Медаля Францыска Скарыны ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве Алег Ігнаценка, артыст-вакаліст Маладзёжнага тэатра эстрады Людміла Радзіёнава і загадчык лабараторыі радыёфатонікі дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Оптыка", оптаэлектроніка і лазерная тэхніка Аляксандр Чыж.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным вынаходнікам стаў вядучы інжынер-даследчык ААТ "Пеленг" Анатоль Чэбатароў, заслужаным настаўнікам - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы нумар 34 Магілёва Галіна Беляева, заслужаным работнікам адукацыі - дырэктар Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі - вядучы тэхнолаг цэха забою птушкі ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Таццяна Кротава.
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем таксама аб'явіў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам МНС і Вярхоўнага Суда.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных паказчыкаў у службовай дзейнасці ўзнагародай заахвочаны першыя намеснікі начальнікаў Шклоўскага і Нясвіжскага раённых аддзелаў па НС Юрый Белановіч і Леанід Фраймовіч, Мазырскага гаррайаддзела па НС Яўген Дзёшын, начальнік Лунінецкага раённага аддзела па НС Сяргей Калеснічэнка і галоўны спецыяліст упраўлення нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджання НС галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Кім Кадраў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Ларыса Матвеенкава ўдастоена Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне судовай сістэмы, забеспячэнне законнасці.