14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь дзяржаўнага міністра гандлю і прамысловасці Сінгапура Кох Пох Куна адбудзецца 17-19 красавіка. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, з міністрамі замежных спраў, эканомікі, прамысловасці. Сінгапурская дэлегацыя таксама наведае ПВТ і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя
М.М. Аляксандрава."У ходзе сустрэч будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў развіцця двухбаковых адносін, уключаючы гандлёва-эканамічную і інвестыцыйную сферы, супрацоўніцтва ў фінансавым і банкаўскім сектары, перспектывы ўзаемадзеяння па лініі ЕАЭС - Сінгапур", - сказаў Дзмітрый Мірончык.