Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Снж 2017

Дзелавы савет Беларусі і В'етнама плануецца стварыць у I квартале 2018 года

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавы савет Беларусі і В'етнама плануецца стварыць у першым квартале 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч перад пачаткам круглага стола "Беларусь-В'етнам у кантэксце пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам".

"Пытанне стварэння дзелавога савета мы яшчэ раз абмеркавалі толькі што з паслом В'етнама ў Беларусі Ле Анем. Акрамя таго, мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі в'етнамскімі партнёрамі. Актыўна працуюць у гэтым напрамку і нашы пасольствы. Лічу, што ў першым квартале наступнага года савет будзе створаны", - адзначыў ён.

Пры гэтым Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што фармальнае стварэнне дзелавога савета не з'яўляецца мэтай гэтай работы. "Для нас галоўнае - стварыць рабочую платформу, на якой прадпрыемствам дзвюх краін будзе зручна ўзаемадзейнічаць. Важна, каб яны сустракаліся на пляцоўцы дзелавога савета, каб там абмяркоўваліся праблемы развіцця супрацоўніцтва, бар'еры, якія яшчэ ёсць, перспектывы і патэнцыял выкарыстання зоны свабоднага гандлю. Мы вельмі хочам зрабіць і зробім якасную пляцоўку для ўзаемадзеяння бізнесу дзвюх краін", - канстатаваў ён.

Уладзімір Улаховіч таксама нагадаў аб мэце па дасягненні ўзаемнага тавараабароту ў памеры $500 млн. "Гэта задача дасягальная, але не толькі за кошт гандлю, а і за кошт развіцця кааперацыі", - заявіў ён. Старшыня БелГПП адзначыў такія важныя сумесныя праекты, як арганізацыя зборачнай вытворчасці грузавой аўтатэхнікі МАЗ у В'етнаме, адкрыццё там сэрвіснага цэнтра ААТ "БелАЗ", а таксама работа над стварэннем сумеснага прадпрыемства ў В'етнаме па вытворчасці малака з беларускай сыравіны.

Круглы стол "Беларусь-В'етнам у кантэксце пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам" арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з пасольствам В'етнама ў Беларусі. Плануецца, што ў час мерапрыемства будуць падведзены некаторыя вынікі беларуска-в'етнамскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, разгледжаны экспартна-імпартныя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва ва ўмовах дзеяння пагаднення аб прэферэнцыйным гандлі (бяспошлінны ўвоз тавараў, стварэнне сумесных вытворчасцей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі