28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча дырэктара Парка высокіх тэхналогій Усевалада Янчэўскага з міністрам інфармацыі і камунікацыі Казахстана Даўрэнам Абаевым прайшла 28 лістапада ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
Бакі разгледзелі перспектывы развіцця экасістэм стартапаў і інстытутаў венчурнага фінансавання дзвюх краін, абмеркавалі магчымасць стварэння падкамісіі па развіцці лічбавай эканомікі (будзе створана ў рамках міжурадавай казахстанска-беларускай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве).
Асобнай тэмай сустрэчы сталі ўзаемныя дамоўленасці наконт абмену практычным вопытам у галіне выкарыстання тэхналогіі блокчэйн і яе прававога рэгулявання.
Па выніках сустрэчы Усевалад Янчэўскі і Даўрэн Абаеў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі ў галіне новых і высокіх тэхналогій.