Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2018

Дыпламаты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі гатовы ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў-2018

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыпламаты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК адзначыла істотны інтарэс да ўдзелу ў назіранні з боку замежных дыппрадстаўніцтваў. "Пададзены ўжо заяўкі ад пасольства Расійскай Федэрацыі, пасольства Францыі і пасольства Вялікабрытаніі. Лічу, што чарга і за іншымі. Цікавіліся, дарэчы, выбарамі і, магчыма, таксама пададуць заяўкі прадстаўнікі пасольства Кітая ў нашай краіне", - сказала Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна дадала, што міжнародныя наглядальнікі вольныя самастойна выбіраць участкі для назірання. Тэрмін паўнамоцтваў замежнага наглядальніка на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаецца з 13 лютага і заканчваецца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля ўстанаўлення рэзультатаў падліку галасоў.

Як паведамлялася БЕЛТА, амерыканскія дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, ужо выказалі жаданне ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу мясцовых выбараў - у сувязі з гэтым яны звярнуліся і ў МЗС, і ў ЦВК. Размова ідзе аб дзевяці супрацоўніках амерыканскага пасольства, сярод якіх часовы павераны ў справах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі