7 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Яшчэ 13 грамадзян Беларусі, якія затрымаліся за мяжой з-за ўведзеных у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі абмежаванняў, змаглі вярнуцца на радзіму дзякуючы садзейнічанню пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
"Дапамога суайчыннікам у вяртанні на радзіму ва ўмовах пандэміі застаецца важнай часткай работы дыпмісіі, - адзначылі ў пасольстве. - 6-7 мая на беларуска-расійскую граніцу мы даставілі 13 беларускіх грамадзян, якія прыбылі ў Маскву з В'етнама, Індыі і Кітая пры садзейнічанні МЗС Расіі і Расавіяцыі".