5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі сёння на сустрэчы абмеркавалі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносін і двухбаковае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі", - праінфармавалі ў міністэрстве.