Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2022

Другое пытанне ад Лукашэнкі народу: гатовы плаціць за суверэнітэт і незалежнасць?

Другое пытанне ад Лукашэнкі народу: гатовы плаціць за суверэнітэт і незалежнасць?

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое пытанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі народу - ці гатовы грамадзяне плаціць за суверэнітэт і незалежнасць. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы грамадзяне адзіныя ў імкненні да суверэнітэту і незалежнасці. Але незалежнасць каштуе дорага ў літаральным сэнсе гэтага слова. Гэта абарона і бяспека, уласная фінансавая сістэма, развітыя і эфектыўныя дзяржаўныя інстытуты - усё вельмі дорага. І ў мяне да вас наступнае пытанне, паважаныя беларусы: вы гатовы плаціць за гэту дарагую рэч, імя якой - суверэнітэт і незалежнасць?" - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што незалежнасць - гэта ўмова для захавання нацыі, магчымасць вызначаць сваю будучыню. "І мы гэта права нікому аддаць не павінны", - заявіў ён.

"Перш чым адказваць, падумайце. Я знайду магчымасць арганізаваць такую форму, каб атрымаць ад вас адказ на гэта пытанне", - дадаў Прэзідэнт.

Першым пытаннем было наступнае: "Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву?"

У пачатку Паслання Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер адрасаваць народу тры пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі