31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тыдзень больш за 11 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 650 994 іншаземцы. З іх - 415 538 грамадзян Літвы, 44 612 неграмадзян і 145 576 грамадзян Латвіі, а таксама 45 268 грамадзян Польшчы.
З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь прыехалі 266 008 жыхароў суседніх краін ЕС: 167 275 грамадзян Літвы, 57 442 грамадзяніны і 17 733 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 23 558 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні нашай краіны размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".