Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Кст 2024

ДПК: за тры месяцы па бязвізе Беларусь наведалі амаль 9 тыс. еўрапейцаў

ДПК: за тры месяцы па бязвізе Беларусь наведалі амаль 9 тыс. еўрапейцаў
Фота з архiва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тры месяцы па пашыраным бязвізе Беларусь наведалі амаль 9 тыс. грамадзян з 35 еўрапейскіх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Найбольшай папулярнасцю новы парадак уезду карыстаецца ў турыстаў з Германіі - адтуль у Беларусь прыехалі 3777 чалавек ад агульнай колькасці прыбыўшых. На другім месцы - Эстонія. З гэтай краіны ў Беларусь прыехалі 1657 турыстаў.

У пяцёрку краін, грамадзяне якіх актыўна наведваюць Беларусь па бязвізе, таксама ўваходзяць: Італія (574 турысты), Францыя - (314) і Вялікабрытанія (303).

Бязвізавы ўезд не страчвае актуальнасці і ў нашых бліжэйшых суседзяў. З пачатку года з Латвіі ў рэспубліку прыбылі 66 493 іншаземцы, з Літвы - 74 049, з Польшчы - 34 691.

Усяго ж з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведаў 984 771 жыхар Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі