30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З панядзелка, 23 кастрычніка, правам бязвізавага ўезду ў нашу краіну скарысталіся 6942 жыхары Літвы, Латвіі і Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Найбольшай папулярнасцю бязвіз па-ранейшаму карыстаецца ў літоўцаў: за тыдзень 3998 грамадзян гэтай краіны наведалі Беларусь.
Усяго з пачатку 2023 года 366 674 турысты, якія пражываюць у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, прыехалі на беларускую тэрыторыю ў бязвізавым парадку: 222 201 грамадзянін Літвы, 84 110 грамадзян і 25 736 неграмадзян Латвіі, а таксама 34 627 грамадзян Польшчы.
Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 751 660 іншаземцаў: 470 464 грамадзяніны Літвы, 172 244 грамадзяніны і 52 615 неграмадзян Латвіі, а таксама 56 337 грамадзян Польшчы.