31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Ёсць шэраг выключэнняў, з якімі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ДПК у раздзеле "Перасячэнне граніцы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах COVID-19".
"Таксама адзначым, што апошнім часам у Дзяржпагранкамітэт паступае шмат зваротаў, якія датычацца выезду з Беларусі па пасведчанні на права жыхарства ў замежнай дзяржаве. Выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, што пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве. Гэта азначае, што часовы від пасведчання на права жыхарства ў замежнай дзяржаве, не з'яўляецца падставай для выезду за мяжу", - удакладнілі ў ДПК.