23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі амаль 23 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, з 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 16 738 грамадзян Літвы, 3 083 грамадзяніны і 807 неграмадзян Латвіі, грамадзян Польшчы - 2 090.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС у нашу краіну прыбыла 421 283 іншаземцы: 274 967 грамадзян Літвы, 28 148 неграмадзян і 93 039 грамадзян Латвіі, а таксама 25 129 грамадзян Польшчы.
З падрабязнай інфармацыяй аб бязвізавым наведванні Беларусі можна азнаёміцца ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".