17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім бязвізам скарысталіся больш за 283 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"За мінулы тыдзень у бязвізавым парадку ў Беларусь прыехалі 10 090 замежных грамадзян: 7174 грамадзяніны Літвы, 1614 грамадзян і 513 неграмадзян Латвіі, 789 грамадзян Польшчы", - расказалі ў ДПК.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС у Беларусь прыбылі 283 799 іншаземцаў: 182 668 грамадзян Літвы, 68 909 грамадзян і 21 187 неграмадзян Латвіі, а таксама 11 035 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".