18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць бязвізавых турыстаў расце: за тыдзень Беларусь наведалі больш за 15 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку дзеяння бязвізавага парадку ўезду ў нашу краіну прыбыло 129 872 чалавекі. З 15 красавіка бязвізам скарысталіся 84 888 грамадзян Літвы, 10 565 неграмадзян і 33 399 грамадзян Латвіі.
З 1 ліпеня магчымасцю бязвізавага наведвання скарысталіся 1020 грамадзян Польшчы.
З 15 па 17 ліпеня ў Беларусь прыбыло 7069 замежных грамадзян: 4313 грамадзян Літвы, 571 неграмадзян і 1913 грамадзян Латвіі, а таксама 272 грамадзяніны Польшчы. Колькасць прыбыўшых іншаземцаў з пятніцы па нядзелю павялічылася амаль на 10 працэнтаў у параўнанні з папярэднімі выхаднымі.
"Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі", - дадалі ў ведамстве.