Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Стд 2016

Дэпутаты плануюць разгледзець праграму дзейнасці ўрада да 10 красавіка

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, як чакаецца, паступіць у Палату прадстаўнікоў у лютым, і дэпутаты разгледзяць яе пасля адкрыцця дзявятай сесіі ў пачатку красавіка. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.

"У бліжэйшы час да нас паступіць праграма дзейнасці ўрада, думаю, дзесьці ў лютым. Мы з прэм'ер-міністрам абгаварылі гэтыя пытанні, будзем яе разглядаць пры адкрыцці чарговай сесіі ў красавіку. Думаю, да 10 красавіка разгледзім", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што праграму неабходна вывучыць у камісіях, пры неабходнасці запрашаючы галіновых міністраў, а затым абагульніць заўвагі дэпутатаў і ўнесці іх на разгляд Савета Міністраў для ўнясення пры неабходнасці адпаведных паправак.

Раней прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заяўляў: "Важнейшыя пытанні развіцця краіны, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі на сярэднетэрміновую перспектыву будуць адлюстраваны ў праграме дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады". Паводле яго слоў, Савет Міністраў мае намер прапанаваць комплексны дакумент з цэласнай сістэмай мер па стымуляванні ўстойлівага развіцця Беларусі, павышэнні дабрабыту насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі