Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2020

Дэпутаты адзначаюць удумлівы падыход насельніцтва да канстытуцыйнага рэфармавання

Дэпутаты адзначаюць удумлівы падыход насельніцтва да канстытуцыйнага рэфармавання

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераход да змешанай выбарчай сістэмы, інстытут упаўнаважанага па правах чалавека, нацыянальная сімволіка - прыклады прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у эфіры тэлеканала СТБ агучыла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая, паведамляе БЕЛТА.

Святлана Любецкая адзначыла, што паступіла ўжо вялікая колькасць разнастайных прапаноў як з прававым абгрунтаваннем, так і проста пажаданняў і ідэй, як ад прыватных асоб, так і ад калектываў і суб'ектаў гаспадарання. "Не ў колькасці сутнасць. Сэнс у тым, каб убачыць, пра што гавораць людзі, пра што думаюць. І мы бачым сур'ёзны падыход", - падкрэсліла яна.

"Калі аналізаваць паступіўшыя прапановы, можна падзяліць іх на тры групы. Першая датычыцца бачання палітычнага ладу, другая - шляхі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Трэцяя - ідэалагічны складнік, каштоўнасная сістэма, якая закладзена ў Канстытуцыі", - дадала дэпутат.

У першай групе ёсць прапановы па карэкціроўцы паўнамоцтваў Прэзідэнта, парламента і ўрада, выбарчай сістэмы. У другой - аб далейшым развіцці рэспублікі, вызначэнні знешняй і ўнутранай палітыкі, сацыяльных і эканамічных гарантыях. У ідэалагічным складніку гучаць актуальныя ідэі аб сям'і, рэлігіі.

"Калі канкрэтна, то гэта прапановы па пераходзе ад мажарытарнай да змешанай сістэмы, пытанні тэрмінаў работы органаў дзяржаўнай улады. Ёсць пытанне, якое датычыцца адмены смяротнай кары, - даволі сур'ёзная дыскусія на гэту тэму. Увядзенне ў краіне пасады ўпаўнаважанага па правах чалавека. Такі інстытут існуе ў сусветнай практыцы, і нашы грамадзяне разважаюць аб гэтым. Гэта асоба, якая ў выніку надзялення яе пэўнымі паўнамоцтвамі будзе мець права ўдзельнічаць у вырашэнні тых ці іншых прававых спрэчак і канфліктаў", - расказала Святлана Любецкая.

Сярод цікавых прапаноў яна таксама назвала тэмы, якія датычацца нацыянальнай сімволікі і дзяржаўных моў (да рускай і беларускай прапанавана дадаць англійскую), забароны ўсынаўлення беларускіх дзяцей замежнымі грамадзянамі. Ставіцца пытанне аб надзяленні правам датэрміновага выхаду на пенсію шматдзетнай маці або бацькі.

Некаторыя палажэнні разглядаюцца ў кантэксце змяненняў у асноўны закон краіны. Іншыя ідэі, на думку дэпутата, варта аналізаваць з пункту гледжання перагляду адпаведных нарматыўных прававых актаў.

"Дыялогавыя пляцоўкі актыўна адпрацавалі першы этап. На іх, дарэчы, таксама вяліся актыўныя дыскусіі. Тая інфармацыя, якая атрымана з пляцовак, у далейшым будзе выкарыстана для работы над законапраектам", - дадала дэпутат.

Тэрмін прыёму прапаноў падоўжаны з 25 кастрычніка на нявызначаны час - пакуль такія ёсць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі