Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Жнв 2016

Дэлегацыя Шры-Ланкі наведае Беларусь

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Шры-Ланкі наведае Беларусь 18-25 жніўня, паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску 18-19 жніўня пройдзе другое пасяджэнне беларуска-ланкійскай міжурадавай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. "Бакі абмяркуюць пытанні стварэння ў Шры-Ланцы сумесных зборачных вытворчасцей, рэалізацыю сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі і медыцынскай адукацыі, а таксама турызму", - растлумачыў Дзмітрый Мірончык. У час візіту дэлегацыі рыхтуюцца сустрэчы ў міністэрствах прамысловасці і сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама наведванне ААТ "Амкадор" і Мінскага трактарнага завода.

22 жніўня адбудзецца трэці раўнд кансультацый знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Шры-Ланкі. "Будзе абмеркаваны ўвесь комплекс актуальных пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку рэгіянальнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне культуры і адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхналогій. Асобная ўвага будзе ўзелена развіццю дагаворна-прававой базы адносін дзвюх краін, а таксама супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, з рабочым візітам у Беларусі 23-25 жніўня будзе знаходзіцца дзяржаўны міністр па міжнародных справах, спецыяльны памочнік прэм'ер-міністра Пакістана Саід Тарык Фатэмі. Запланаваны сустрэчы ў МЗС, у час якіх бакі абмяркуюць падрыхтоўку мерапрыемстваў, запланаваных на бліжэйшы час. Сярод іх - трэцяе пасяджэнне сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, абмен дэлегацыямі рознага ўзроўню. "Візіт дасць магчымасць зверыць пазіцыі па шэрагу актуальных напрамкаў беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, скаардынаваць дзеянні па падрыхтоўцы да сумесных мерапрыемстваў, а таксама абмеркаваць далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж краінамі", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

24-25 жніўня ў Мінску пройдуць кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Ірана. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, іранскую - намеснік міністра замежных спраў Ібрагім Рахімпур. Бакі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва, абмяняцца думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня. Таксама запланаваны сустрэчы іранскай дэлегацыі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі