6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Паўднёвага Судана прыбыла ў Мінск па запрашэнні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, паведамляе БЕЛТА.
Мэтай з’яўляецца наладжванне адносін па розных напрамках. У складзе дэлегацыі - кіраўніцтва і прадстаўнікі міністэрства інвестыцый, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і іншых ведамстваў Паўднёвага Судана.
Дэлегацыя плануе наведаць шэраг прадпрыемстваў, сярод якіх "Белмедпрэпараты", МАЗ, МТЗ, "Амкадор", а таксама правесці двухбаковыя перагаворы.