17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Русецкім прыме ўдзел у пасяджэнні Савета і пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу з 18 па 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
"Плануецца, што на палях мерапрыемства адбудзецца сустрэча намесніка старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Русецкага са старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Педра Аграмунтам", - удакладнілі ў Савеце Рэспублікі.
У гэтыя дні ў Санкт-Пецярбургу пройдзе і пленарнае пасяджэнне Чацвёртага Міжнароднага форуму "Еўразійская эканамічная перспектыва", у якім беларуская дэлегацыя таксама плануе прыняць удзел.