Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2017

Дэлегацыя Беларусі ўпершыню ўдзельнічае ў Асамблеі Міжнароднай марской арганізацыі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ўпершыню прымае ўдзел у Асамблеі Міжнароднай марской арганізацыі (ІМО), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У Лондане з 27 лістапада па 6 снежня праходзіць 30-я сесія ІМО. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае пастаянны прадстаўнік краіны пры ІМО, пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый.

У сваім выступленні ў ходзе пленарнага пасяджэння Сяргей Алейнік падкрэсліў гатоўнасць Беларусі прымаць актыўны ўдзел у рабоце арганізацыі, у тым ліку выкарыстоўваючы яе патэнцыял для развіцця гандлёвага мараплавання з удзелам беларускіх грузаадпраўшчыкаў і перавозчыкаў. Пасол таксама абазначыў зацікаўленасць краіны ў развіцці ўзаемадзеяння з ІМО па пытаннях умацавання патэнцыялу нацыянальнай марской адміністрацыі, функцыі якой выконваюцца Мінтрансам Беларусі.

На палях пасяджэнняў Асамблеі адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч беларускай дэлегацыі з супрацоўнікамі сакратарыята ІМО і прадстаўнікамі іншых дзяржаў-членаў, у ходзе якіх бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях работы арганізацыі, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі для двухбаковага супрацоўніцтва.

ІМО з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, якая была створана на аснове Канвенцыі аб Міжнароднай марской кансультатыўнай арганізацыі 1948 года і пераўтворана ў 1982 годзе ў Міжнародную марскую арганізацыю (International Maritime Organization - ІМО). Па стане на 29 лістапада бягучага года ў ІМО ўваходзяць 172 дзяржавы.

Мэта стварэння ІМО - забеспячэнне супрацоўніцтва ўрадаў у сферы дзяржрэгулявання тэхнічных пытанняў гандлёвага мараплавання, прыняцце норм і стандартаў бяспекі суднаходства, прадухілення забруджвання навакольнага асяроддзя і аховы чалавечага жыцця на моры, а таксама разгляд шэрага адміністрацыйных і прававых пытанняў, якія датычацца дыскрымінацыйных абмежаванняў суднаходства і мер па іх устараненні.

Асамблея з'яўляецца вышэйшым органам ІМО, які разглядае найбольш важныя пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі гэтай міжнароднай арганізацыі. Сесіі Асамблеі праходзяць адзін раз у два гады.

Беларусь уступіла ў Міжнародную марскую арганізацыю 29 лістапада 2016 года.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі