23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыі ўніверсітэтаў Расіі, Узбекістана і Зімбабвэ прыбылі на ХІІ Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы, які стартуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
"У БНТУ прыбылі прадстаўнікі ўніверсітэтаў Узбекістана, Зімбабвэ і Расіі. А ўжо заўтра стартуе работа форуму: адбудзецца ўрачысты прыём удзельнікаў, сустрэча з арганізацыйным камітэтам, таксама сваю работу пачнуць тры секцыі. Афіцыйнае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне форуму пройдзе 25 кастрычніка. Усяго ж у рабоце пляцоўкі прымуць удзел прадстаўнікі каля 40 універсітэтаў. Удзельнікаў і гасцей чакае насычаная праграма. Сярод мерапрыемстваў сустрэчы, семінары, канферэнцыі, пітчынгі, конкурс "Лепшы стартап-праект Саюзнай дзяржавы", па выніках якога пераможцаў чакаюць дастойныя ўзнагароды", - расказалі ў прэс-службе ўніверсітэта.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Саюзная дзяржава пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі. "Хочацца адзначыць, што з гэтага года форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю ўваходзіць у план пастаянных мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы", - дадалі ў БНТУ.