Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2024

Даследчы рэактар і ядзерная медыцына: Беларусь і Расія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Даследчы рэактар і ядзерная медыцына: Беларусь і Расія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Фота з архiва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум паміж урадамі Беларусі і Расіі аб паглыбленні стратэгічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах і сумежных высокіх тэхналогій падпісаны 29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Сяргей Шлычкоў і генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

У адпаведнасці з палажэннямі мемарандума беларуска-расійскае стратэгічнае партнёрства будзе ажыццяўляцца па некалькіх напрамках. Першы з іх - супрацоўніцтва ў галіне неэнергетычных прымяненняў атамных тэхналогій, у тым ліку па стварэнні на тэрыторыі Беларусі мнагамэтавага даследчага ядзернага рэактара, комплексу лабараторый, шматфункцыянальнага цэнтра апрамянення і цэнтра ядзернай медыцыны як у якасці асобных аб’ектаў, так і ў рамках комплекснай прапановы ў складзе некалькіх асобных элементаў, якія фарміруюць у сукупнасці Цэнтр ядзерных даследаванняў і тэхналогій. Сярод іншых важных напрамкаў - ядзерная медыцына і вытворчасць медыцынскага абсталявання, лічбавізацыя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку з выкарыстаннем рабатызацыі, адытыўных тэхналогій і кампазітных матэрыялаў.

"Актуальныя для двухбаковага супрацоўніцтва і няатамныя энергетычныя рашэнні, у тым ліку сістэмы накаплення энергіі, утылізацыя адходаў вытворчасці і спажывання, устараненне экалагічнай шкоды. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена вытворчасці дэтэктараў іанізуючых выпрамяненняў і кампанентаў да іх, удасканаленню інфраструктуры для канчатковай ізаляцыі (пахавання) радыеактыўных адходаў", - адзначылі ў ДКНТ.

Па гэтых напрамках будзе распрацавана міжведамасная комплексная праграма расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне атамных неэнергетычных і няатамных праектаў.

У прэс-службе падкрэслілі, што ДКНТ правёў вялікую работу для падрыхтоўкі і падпісання мемарандума. Пастановай Савета Міністраў ад 1 снежня 2023 года нумар 853 камітэт быў упаўнаважаны на падпісанне дакумента. З расійскага боку на гэта была ўпаўнаважана дзяржкарпарацыя "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі