Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Сак 2020

Дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна амаль 8 тыс. турыстаў - Мінспорт

Дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна амаль 8 тыс. турыстаў - Мінспорт
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбна амаль 8 тыс. турыстаў, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыццём граніц з-за каранавіруса. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вырашаецца галоўная задача - вярнуць нашых турыстаў у Беларусь. Паводле даных тураператараў, у Егіпце знаходзіцца каля 6 тыс. арганізаваных турыстаў. Каля 2 тыс. турыстаў сёння знаходзяцца ў іншых краінах", - расказала Ірына Варановіч.

Паводле слоў намесніка дырэктара дэпартамента па турызме - начальніка аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Мінспорту Віталя Грыцэвіча, з Егіптам сітуацыю можна лічыць у цэлым урэгуляванай, перашкод для вылету ў Беларусь няма, "Белавія" па распрацаваным графіку вяртае беларускіх грамадзян дадому.

Ён удакладніў, што Беларусь дапамагае выехаць з Егіпта ў тым ліку расійскім турыстам. "Мы будзем вывозіць усіх турыстаў. Расіяне ляталі ў Егіпет праз нашы турфірмы, у іх выкуплены месцы назад. Гэтак жа, як і грамадзяне Беларусі, яны атрымаюць месца ў самалёце. У нас няма тут ніякага падзелу. Грамадзяне Расіі знаходзяцца ў такой жа сітуацыі, як і беларусы", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Што датычыцца самастойных турыстаў, то яны, як правіла, звязваюцца непасрэдна з беларускімі пасольствамі за мяжой. Пры наяўнасці свабодных месцаў на чартарах для арганізаваных турыстаў самастойных падарожнікаў таксама бяруць на борт, удакладніў прадстаўнік Мінспорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі