Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Ліс 2022

Дамоўленасці на ўзроўні міністэрстваў і буйнога бізнесу. Адбыўся візіт Макея ў Індыю

Дамоўленасці на ўзроўні міністэрстваў і буйнога бізнесу. Адбыўся візіт Макея ў Індыю
Уладзімір Макей. Фота МЗС

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбыўся рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Індыю, у ходзе якога ён правёў плённыя перагаворы з прадстаўнікамі міністэрстваў гэтай краіны і буйнога бізнесу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўзаемадзеянні па шырокім спектры напрамкаў, падкрэсліўшы традыцыйна дружалюбны і канструктыўны характар двухбаковага супрацоўніцтва. Былі намечаны канкрэтныя крокі па пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі пытанні ўзаемнай падтрымкі на пляцоўках міжнародных арганізацый, дамовіліся аб сумеснай рабоце па актуалізацыі дагаворна-прававой базы беларуска-індыйскіх адносін. Яны таксама "дэталёва абмеркавалі бягучую сітуацыю ва Украіне, адзначыўшы неабходнасць больш хуткага яе ўрэгулявання мірным шляхам, дадалі ў МЗС.

Пытанні забеспячэння міжнароднай харчовай бяспекі, у тым ліку з улікам ролі Беларусі як аднаго з вядучых вытворцаў калійных угнаенняў, абмеркаваны на сустрэчы Уладзіміра Макея з міністрам хімічнай прамысловасці і мінеральных угнаенняў Індыі Мансухам Мандавія. Тут жа былі разгледжаны прадметныя падыходы да супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі.

"Пад сустаршынствам міністра замежных спраў Беларусі і дзяржаўнага міністра па гандлі і прамысловасці Індыі адбылося адзінаццатае пасяджэнне беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры. Камісія комплексна разгледзела ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у першую чаргу па развіцці ўзаемадзеяння ў галіне лагістыкі, прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, фінансаў, аховы здароўя і фармацэўтыкі, у навуковай, адукацыйнай, турыстычнай і іншых сферах. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол, у якім вызначаны далейшыя крокі па дасягненні стратэгічных адносін паміж дзвюма краінамі", - праінфармавалі ў МЗС.

Акрамя таго, Уладзімір Макей правёў сустрэчу з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Піюшам Гаялам, у ходзе якой бакамі пацверджана цвёрдая нацэленасць на стварэнне спрыяльных умоў для нарошчвання ўзаемнага гандлю і рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, фармацэўтыка, развіццё інфраструктуры. Была адзначана неабходнасць устаранення гандлёвых бар'ераў і абмежаванняў паміж дзвюма краінамі.

Міністр выступіў на беларуска-індыйскім бізнес-форуме, арганізаваным пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн МЗС Беларусі і Канфедэрацыяй індыйскай прамысловасці (CII), у якім прыняло ўдзел больш за 60 індыйскіх кампаній. Уладзімір Макей заклікаў прадстаўнікоў індыйскага бізнесу да больш актыўнай работы ў Беларусі і пацвердзіў гатоўнасць беларускіх прадпрыемстваў да пашырэння прысутнасці ў Індыі.

На палях форуму дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і індыйскімі кампаніямі, падпісаны адпаведныя ўзаемавыгадныя дакументы.

У час візіту ў Нью-Дэлі міністр таксама правёў двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі буйнога індыйскага бізнесу, у рамках якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі шэрага праектаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі