7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая сустрэча каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС плануецца на снежань бягучага года. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Даты і кола пытанняў для абмеркавання на чарговай, чацвёртай сустрэчы каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС цяпер узгадняюцца. З вельмі вялікай верагоднасцю гэта будзе снежань", - паведаміў Дзмітрый Мірончык.
У парадку дня сустрэчы - развіццё палітычнага дыялогу Беларусі і Еўрапейскага саюза, умацаванне галіновага супрацоўніцтва.
Зыходзячы з практыкі папярэдніх мерапрыемстваў, работай беларускай часткі групы кіруе намеснік міністра замежных спраў, у яе таксама ўваходзяць прадстаўнікі шэрага іншых органаў дзяржкіравання.