Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліс 2020

Былы намеснік генсакратара ШАС Се Сяаюн будзе новым паслом КНР у Беларусі

Былы намеснік генсакратара ШАС Се Сяаюн будзе новым паслом КНР у Беларусі
Се Сяаюн. Фота з архiва

2 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Былы намеснік генеральнага сакратара ШАС Се Сяаюн будзе новым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на сайце кітайскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.

Се Сяаюн нарадзіўся ў 1964 годзе ў горадзе Харбін правінцыі Хэйлунцзян. Працаваў у дэпартаменце па знешніх справах Дзяржплана КНР, а затым у Міністэрстве замежных спраў. У яго працоўнай біяграфіі - работа ў генеральных консульствах у Хабараўску, Санкт-Пецярбургу, у пасольствах Кітая ў Расіі, а таксама ва Украіне. У 2016-2018 гадах ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара карпарацыі CNPC, а ў 2018-2020 гадах - намеснікам генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.  З'яўляецца магістрам па літаратуры.

Се Сяаюн зменіць на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР у Беларусі Цуй Цыміна, які працаваў на гэтай пасадзе з 2014 года па верасень 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі