Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2022

БПЦ умацоўвае супрацоўніцтва з дзяржавай і Чырвоным Крыжам у сацыяльнай сферы

БПЦ умацоўвае супрацоўніцтва з дзяржавай і Чырвоным Крыжам у сацыяльнай сферы

 25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская праваслаўная царква ўмацоўвае супрацоўніцтва з дзяржавай і Чырвоным Крыжам у сацыяльнай сферы. Адпаведныя пагадненні падпісаны ў Нацыянальнай бібліятэцы перад адкрыццём VIII Беларускіх Калядных чытанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, у абноўленым выглядзе падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж БПЦ і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, БПЦ і Міністэрствам аховы здароўя, а таксама новае пагадненне паміж БПЦ і Беларускім Чырвоным Крыжам.

Як адзначыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, падпісанне пагадненняў - яркі момант, які азначае новыя перспектывы ўзаемадзеяння ў сацыяльнай сферы. Гэта клопат аб грамадзянах, іх цялесным, матэрыяльным дабрабыце, але ў першую чаргу - клопат аб стане душы. "Мы аб'ядноўваем намаганні. Думаецца, што разам зможам зрабіць многае", - адзначыў мітрапаліт.

Размаўляючы з журналістамі, уладыка адзначыў, што работа царквы з Чырвоным Крыжам шматгранная. Разам з тым не ва ўсіх абласцях яна пастаўлена на належны ўзровень. "Але ж Чырвоны Крыж мае розную спецыфіку сваёй работы. Вельмі добра работа вядзецца ў Гомельскай вобласці, Мінску. Мы спадзяёмся, што і іншыя рэгіёны падключацца, але не толькі абласныя цэнтры, але і раённыя. І разам мы зможам дапамагчы многім людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе, клопаце, ва ўвазе. Дапамога можа быць рознай, што і абазначана ў падпісаным пагадненні", - сказаў ён.

З міністэрствамі аховы здароўя і працы і сацабароны ў БПЦ даўнія кантакты, шмат напрацовак. Але жыццё ідзе наперад, таму пагадненні запатрабавалі абнаўлення, каб мець магчымасць абапірацца на новыя рэаліі, адзначыў уладыка. "Гэта цяпер зафіксавана. Развіваюцца новыя магчымасці, якія будзем плённа выкарыстоўваць на карысць людзей", - адзначыў мітрапаліт.

У прыватнасці, пагадненні даюць магчымасць аказваць дапамогу людзям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетным, няпоўным сем'ям, дамам дзіцяці, цэнтрам для пажылых людзей, інвалідаў. Усе гэтыя людзі маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе. "Важна, каб кожны чалавек, які адчувае недасканаласць свайго фізічнага здароўя, адчувае патрэбнасць у падтрымцы іншых людзей, знаходзіў усё гэта. Вельмі шмат хвароб, пры якіх патрэбна дапамога, падтрымка, спагадлівае стаўленне. І калі міністэрствы сумесна з царквой робяць гэту работу, то злучаюцца разам і дапамога душы, і дапамога ў штодзённым, бытавым плане", - упэўнены мітрапаліт.

Восьмыя Беларускія Калядныя чытанні "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека" адкрыліся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і будуць праходзіць 24-26 лістапада. Чытанні арганізуе Беларуская праваслаўная царква пры падтрымцы міністэрстваў культуры, аховы здароўя, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі, Нацыянальнай акадэміі навук.

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў Мінскай духоўнай акадэміі, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і іншых пляцоўках.

У цэнтры ўвагі будуць праблемы духоўна-маральнага выбару чалавека і ўсяго чалавецтва ва ўмовах глабалізацыі. Форум прызначаны адказаць на самыя надзённыя пытанні быцця чалавека ў сучасным свеце, раскрыць ролю духоўна-маральных каштоўнасцей, пераемнасці духоўных традыцый у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа, фарміраванні вобраза будучыні краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі