Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Кст 2016

Больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету збяруцца на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету збяруцца на 26-й сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці дзясятай сесіі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб росце міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнага сходу і краіны ў цэлым сведчыць тое, што 26-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ пройдзе наступным летам у Мінску. Упершыню ў беларускай сталіцы збяруцца больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету", - адзначыў спікер.

На яго думку, міжнародная дзейнасць дэпутацкага корпуса пятага склікання была рэзультатыўнай. Так, у Палаце прадстаўнікоў праведзена больш за 200 міжнародных сустрэч, Беларусь наведалі звыш 30 парламенцкіх дэлегацый. Геаграфія кантактаў налічвае больш як 50 краін свету. Дагаворная база міжпарламенцкага супрацоўніцтва папоўнілася 10 новымі пагадненнямі.

"Безумоўным прыярытэтам для нас з'яўлялася ўмацаванне інтэграцыйных сувязей на постсавецкай прасторы. Улічваючы перавагі інтэграцыі, мы імкнуліся выкарыстоўваць парламенцкія пляцоўкі Саюзнай дзяржавы, СНД і АДКБ для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

"Адначасова мы актыўна шукалі саюзнікаў на далёкай дузе. У нас склалася стратэгічнае партнёрства з парламентам Кітая. Трывалыя, даверныя адносіны нас звязваюць з калегамі з В'етнама, Індыі, Інданезіі, Камбоджы, Лаоса, М'янмы, Тайланда. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічала прадастаўленне ў 2011 годзе Нацыянальнаму сходу статусу наглядальніка ў Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Паслядоўная, мэтанакіраваная работа дэпутатаў пятага склікання дала нам магчымасць атрымаць такі ж статус у Лацінаамерыканскім парламенце", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У цэлым, паводле яго ацэнкі, за гады работы пятым скліканнем многае зроблена для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці, умацавання фінансавай і банкаўскай сістэм. "Вялікую ролю парламентарыі адыгралі і ў фарміраванні прававой базы ЕАЭС, сканцэнтраваўшы намаганні на абароне айчынных вытворцаў і пашырэнні нацыянальных інтарэсаў на еўразійскім рынку", - лічыць старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Сярод іншых важных вынікаў дэпутацкай работы спікер абазначыў новую Ваенную дактрыну, якая дзейнічае ў Беларусі. Ён таксама адзначыў вялікую работу па кадыфікацыі беларускага заканадаўства.

"Нягледзячы на строгія падыходы да фарміравання бюджэтна-падатковай палітыкі, пытанні сацыяльнай абароны заўсёды заставаліся ў цэнтры ўвагі дэпутацкага корпуса. Узмоцнены гарантыі дзяржаўнай падтрымкі найменш абароненых катэгорый грамадзян. Абноўлена заканадаўства ў сферах аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту. Прынцыповае значэнне надавалася ўдасканаленню маладзёжнай і сямейнай палітыкі, забеспячэнню дэмаграфічнай бяспекі краіны. Заканадаўчае развіццё атрымала канстытуцыйнае права грамадзян на альтэрнатыўную службу", - рэзюмаваў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі