22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2023 года 68 585 грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
У нашу краіну з 1 студзеня прыехалі 68 585 грамадзян Украіны: транзітам праз Польшчу прыбылі на тэрыторыю Беларусі 49 216 чалавек, праз Літву - 17 016, праз Латвію - 2327, праз Украіну - 26.
Усяго ж з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 143 289 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 916, транзітам праз Польшчу - 95 721, праз Літву - 27 166, праз Латвію - 4486.