25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з пачатку 2024 года наведалі без віз больш за 55 тыс. жыхароў Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 55 673 іншаземцы з Еўрасаюза: 29 439 грамадзян Літвы, 12 403 грамадзяніны і 3054 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 10 777 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 856 279 іншаземцаў: 524 650 грамадзян Літвы, 197 204 грамадзяніны і 59 169 неграмадзян Латвіі, а таксама 75 256 грамадзян Польшчы.