13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з 1 студзеня 2023 года ў бязвізавым парадку ўехалі 48 488 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Як расказалі ў ведамстве, у Беларусь па бязвізе ўехалі 35 249 грамадзян Літвы, 7038 грамадзян і 1901 неграмадзянін Латвіі, а таксама 4,3 тыс. грамадзян Польшчы.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 433 474 іншаземцы: 283 512 грамадзян Літвы, 28 780 неграмадзян і 95 172 грамадзяніны Латвіі, а таксама 26 010 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".