26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 411 360 іншаземцаў з суседніх з Беларуссю дзяржаў Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Сярод іх 244 633 грамадзяніны Літвы, 95 702 грамадзяніны і 28 991 неграмадзянін Латвіі, а таксама 42 034 грамадзяніны Польшчы.
Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь праехалі 796 346 замежных грамадзян: 492 896 грамадзян Літвы, 183 836 грамадзян і 55 870 неграмадзян Латвіі, а таксама 63 744 грамадзяніны Польшчы.
У ДПК таксама нагадалі, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову МЗС аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Латвіяй, Літвой і Польшчай.