28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 309 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 694 614 замежных грамадзян: 438 969 грамадзян Літвы, 48 404 неграмадзяніны і 158 545 грамадзян Латвіі, а таксама 48 696 грамадзян Польшчы.
З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 309 628 жыхароў суседніх краін ЕС: 190 706 грамадзян Літвы, 70 411 грамадзян і 21 525 неграмадзян Латвіі, а таксама 26 986 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".