31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 306 тыс. іншаземцаў скарысталіся беларускім бязвізам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза ў Беларусь прыехалі 306 388 іншаземцаў. З іх 197 800 грамадзян Літвы, 22 479 неграмадзян і 73 151 грамадзянін Латвіі, а таксама 12 958 грамадзян Польшчы. За мінулыя выхадныя ў бязвізавым парадку ў нашу краіну прыбылі 5 819 іншаземцаў.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".